Міхалевіча выключылі з руха "За Свабоду" па ўласным жаданні
Рух “За Свабоду!” стаў другой арганізацыяй демакратычнага лагеру, з якой цягам апошніх двух гадоў выключылі палітыка Алеся Міхалевіча. У 2008 годзе яго рашэннем Сойму выключылі са складу Партыі БНФ, а 30 красавіка на пасяджэнні Рады — з руху “За Свабоду!”. Але калі ў выпадку з БНФ выключэнне ініцыявалі старшыня Партыі Лявон Баршчэўскі і сябра Сойма, старшыня камісіі ўнутрыпартыйнага кантролю Юрый Хадыка, дык з руху Міхалевіч выйшаў па ўласнай ініцыятыве.
Алесь Міхалевіч: “Я збіраюся балатавацца кандыдатам у прэзідэнты і ў мяне асабіста няма часу на абсалютную большасць тых справаў, якімі я займаўся раней. Таму мой выхад — гэта праява таго, што ў мяне няма часу працаваць у руху, а я не хачу быць у тых арганізаыях, якім я не магу прысвячаць час”.
Па словах палітыка, да яго пазіцыі кіраўніцтва руху паставілася з паразуменнем. У той жа час адзначыў, што затсацца яго не прасілі. Як і даяднацца да прэзідэнцкай кампаніі Мілінкевіча, забыўшыся на ўласныя прэзідэнцкія амбіцыі.