Мікалай Аўтуховіч у апошнім слове на судзе не прызнаў сваёй віны

У Вярхоўным судзе з апошнім словам выступілі абвінавачаныя ваўкавыскія прадпрымальнікі. Першым выступіў Мікалай Аўтуховіч, паведамляе БелаПАН. Аўтуховіч не прызнаў сваёй віны. Ён выступаў дзьве гадзіны і падрабязна распавёў пра вядомыя яму факты карупцыі ў Гродзенскай вобласці. Як заявіў Аўтуховіч, гэты працэс — працяг яго пераследу, які пачаўся яшчэ ў 2003 годзе, і ў яго пераследзе зацікаўленыя вельмі высокія чыноўнікі.

З апошнім словам сёння выступіў таксама былы падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў. Ён канкрэтна назваў артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія парушыла следства пры расследаванні справы.

У другой палове дня працягнецца заслухванне апошніх слоў абвінавачваных.

Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку і Аляксандра Ларына вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту, Міхаіла Казлова - у неданясенні пра гэтую падрыхтоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі