Мікалай Статкевіч, які адбывае 5 сутак арышту, атрымаў яшчэ 10 сутак
Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч, які адбывае 5 сутак арышту, атрымаў яшчэ 10 сутак. Пра гэта ў Facebook напісала яго жонка Марына Адамовіч. “Жэстачайшая лібералізацыя” ў дзеянні”, — канстатуе яна. Паводле слоў Адамовіч, суддзя Таццяна Матыль пакарала Статкевіча за “пікет” з нагоды… яго вызвалення 7 кастрычніка.
Як паведамляла Еўрарадыё, Мікалая Статкевіча затрымалі ў Мінску ўвечары 30 кастрычніка. Ён быў асуджаны на 5 сутак арышту за несанкцыянаваную вулічную акцыю, якая прайшла ў Мінску 8 верасня.