Міліцыя: Да нас не трапляюць адбіткі пальцаў з памежнага кантролю аэрапорта
Адбіткі пальцаў, якія ў аэрапорце збірае электронная брама самаабслугоўвання, не трапляюць у Міністэрства ўнутраных справаў. Пра гэта заявілі ў прэс-службе ведамства.
Раней кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка заяўляў, што адбіткі пальцаў пасажыра, якія ён пакідае на сканеры ў электроннай браме, адразу трапляюць у агульную базу памежнага камітэта, а таксама ў базу МУС.
Напарэдадні памежны кантроль у рэжыме самаабслугоўвання тэстава пачаў працаваць у Мінскім аэрапорце. Для гэтага перад некаторымі кабінамі памежнікаў былі ўсталяваныя электронныя брамы. Працэс іх праходжання такі: скануецца апошняя старонка пашпарта з фатаздымкам, робіцца фатаздымак твара пасажыра, бяруцца яго адбіткі пальцаў.
Памежнікі кажуць, што электронная брама будзе ўведзенная ў Беларусі з перспектывай пераходу на біяметрычныя пашпарты. На пытанне, калі гэта адбудзецца, у прэс-службе МУС паведамілі: “у бягучым годзе ўвядзенне не плануецца”.
У аэрапорце Мінск тэстуюць памежны кантроль у рэжыме самаабслугоўвання
У аэрапорце пачалі браць адбіткі пальцаў, якія трапляюць у базу міліцыі