Міліцыя: Фаната затрымалі за мат, а не за лозунг "Слава Украіне!"

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў прэс-сакратар мінскай абласной міліцыі Аляксандр Данільчанка. Так ён пракаментаваў паведамленне на сайце belultras.by.



Паводле інфармацыі партала, 11 красавіка ў Салігорску падчас футбольнага матчу "Шахцёр" (Салігорск) — "Дынама" (Мінск) у сектары фанатаў мінскага клуба пачалася пераклічка "Слава Украіне, героям слава!". Пасля матча міліцэйскі спецназ затрымаў аднаго з тых, хто пачаў пераклічку. За яго заступіліся два фанаты "Дынама", якіх таксама затрымалі і даставілі ў міліцыю. На ўсіх склалі пратаколы за хуліганства і супраціў пры затрыманні. Завадатару пераклічкі ў гонар Украіны далі трое сутак і 3,5 мільёна рублёў штрафу. Астатнім удзельнікам інцыдэнту пагражаюць штрафы не менш за 3 мільёны, паведамлляе сайт фанатаў.



Прадстаўнік міліцыі ў каментары заявіў, што пачынаў скандаваць лозунг не адзін заўзятар, а некалькі. Прычым скандавалі яе чалавек 400. Па яго словах, у такім разе трэба было затрымліваць некалькі сотняў заўзятараў. Данільчанка заявіў, што актыўнага фаната затрымалі на выхадзе са стадыёна за гучную нецэнзурную лаянку. Два яго заступнікі таксама трапілі ў міліцыю. На ўсіх склалі пратаколы. "Заступнікі" з абвінавачаннямі пагадзіліся, і іх адпусцілі.



Першы ж затрыманы з пратаколам не пагадзіўся, таму да 14 красавіка сядзеў у ізалятары. Па рашэнні суда Салігорскага раёна маладаго чалавека аштрафавалі на 3 мільёны 300 тысяч рублёў (22 базавыя велічыні).



Фота — belultras.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі