Мілінкевіч: ЕГУ будзе дрэйфаваць. Галоўнае, каб не ў бок “рускага свету”

Прызначэнне амерыканскага прафесара Дэвіда Поліка на пасаду рэктара ЕГУ наўрад ці паспрыяе галоўнай мэце ўніверсітэту — быць тварам Беларусі за мяжой і стаць цэнтрам падрыхтоўкі беларускай эліты. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё заявіў Аляксандр Мілінкевіч. Нагадаем, што Мілінкевіч быў у шорт-лісце кандыдатаў на пасаду рэктара.

Мілінкевіч: “Для беларускай грамадзянскай супольнасці самым важным было тое, якім будзе ўніверсітэт: ці ён вернецца да беларускасці ці будзе дрэйфаваць у іншым кірунку. То бок, ЕГУ як цэнтр беларускай культуры, беларускіх даследванняў, такая шырокая беларуская пляцоўка ў Еўрасаюзе — гэта было вельмі важна. Ці можа цяпер універсітэт быць такім? Я сумняваюся ў гэтым, на жаль. Універсітэт будзе дрэйфаваць. Дай Бог, каб ён не дрэйфаваў у бок “рускага свету”.

Аляксандр Мілінкевіч спадзяецца, што грамадзянская супольнасць Беларусі працягне змаганне за ўніверсітэт і зробіць усё, каб ён застаўся беларускай ВНУ.

Рэктарам ЕГУ стаў прафесар Дэвід Полік

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі