Мільярдэр Рычард Брэнсан заклікаў бізнес аб'яднацца для дапамогі Украіне

Мільярдэр Рычард Брэнсан заклікаў бізнес аб'яднацца для дапамогі Украіне

Кіраўнік карпарацыі Virgin, мільярдэр Рычард Брэнсан заклікаў лідараў бізнесу з усяго свету аб'яднацца і дапамагчы Украіне адстаяць суверэнітэт. "У гэты момант кожнаму з нас цяжка схаваць сваё раздражненне. У 2022 годзе адна краіна назапашвае танкі ля межаў іншай краіны? Што, трасца, адбываецца?" напісаў ён у сваім звароце.

"Нават калі за гэта давядзецца заплаціць, усе мы павінны ясна даць зразумець, што аднабаковая агрэсія заўсёды непрымальная і што сусветная дзелавая супольнасць падтрымае ўвесь спектр санкцый супраць любой краіны, якая спрабуе парушыць суверэнітэт іншай", — заявіў бізнесовец.

Брэнсан — адзін з самых багатых жыхароў Вялікабрытаніі: яго багацце ацэньваецца больш як у 5 мільярдаў долараў. У ліпені 2021 года Брэнсан ва ўзросце 70 гадоў злятаў на караблі Virgin Galactic да ніжняй мяжы космасу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі