Мінабароны Беларусі паведамляе, што расійскія войскі працягваюць прыбываць

На палігоне ў Беларусі / t.me/modmilby
На палігоне ў Беларусі / t.me/modmilby

Мінабароны Беларусі паведамляе, што расійскія войскі працягваюць прыбываць — асабісты склад, узбраенне, вайсковая і спецыяльная тэхніка. Колькі іх ужо ў нашай краіне, невядома. Украінская разведка меркавала, што ў снежні 2022-га расіян было больш за 10 тысяч.

У Мінску кажуць пра "нарошчванне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі". На палігонах у РБ запланаваныя "мерапрыемствы баявога зладжвання" беларускіх і расійскіх падраздзяленняў. І ўсё гэта робіцца выключна для ўзмацнення абароны саюзнай дзяржавы, сцвярджае Мінабароны Беларусі.

"У мэтах павышэння ўзроўню баявой падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", плануецца правядзенне сумеснага лётна-тактычнага вучэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі