Мінабароны будзе вучыць прапагандыстаў працаваць у зоне ўзброенага канфлікту

На палігон удзельнікаў вучэнняў даставілі на верталётах / @modmilby

На палігон удзельнікаў вучэнняў даставілі на верталётах / @modmilby / @modmilby

На палігоне Лосвіда ў Віцебскай вобласці 11 верасня "стартуе тактыка-спецыяльнае вучэнне з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі "Ваенкор – 2023", паведамляе Мінабароны Беларусі.

Прапагандыстаў даставілі на палігон на ваенна-транспартных верталётах. Яны будуць жыць у намётавым лагеры. Іх забяспечаць ваеннай формай і экіпіроўкай. Трэніраваць іх будуць інструктары міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

"Асноўны акцэнт — навучанне навыкам працы ў зоне ўзброенага канфлікту. Заняткі будуць як тэарэтычнымі, так і практычнымі", — адзначылі ў Мінабароны. Прапагандыстам трэба будзе асвоіць асновы агнявой падрыхтоўкі, рукапашнага бою і самаабароны, засвоіць, як сябе паводзіць на замінаванай тэрыторыі. Іх будуць таксама вучыць асновам ваеннай тапаграфіі і радыёперамовам, як аказваць першую меддапамогу і правілам выжывання. Акрамя таго, яны павінны будуць навучыцца здабываць і рыхтаваць ежу ў экстрэмальных умовах, а таксама разумець, як дзейнічаць пад артылерыйскім абстрэлам. У вольны час абяцаюць культурна-масавыя мерапрыемствы – "ад выступу вайсковых творчых калектываў да песень ля вогнішча".

У Мінабароны кажуць, што праводзяць такія вучэнні апошнія тры гады, і што праз іх прайшло ўжо "каля 70 журналістаў і блогераў".

Минобороны будет учить пропагандистов работать в зоне вооруженного конфликта
Удзельнікі вучэнняў "Ваенкар – 2023" / тут і далей фота @modmilby
Минобороны будет учить пропагандистов работать в зоне вооруженного конфликта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі