Мінчук, які саскочыў на рэйкі, хадзіў у тунэлі метрапалітэна каля 15 хвілін

Мінчук, які саскочыў на рэйкі, хадзіў у тунэлі метрапалітэна каля 15 хвілін

Мінчук, які саскочыў на рэйкі метро, правёў у тунэлі каля 15 хвілінаў. Пра гэта прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін распавёў у каментары агенцтву БЕЛТА.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны 2 траўня. На Аўтазаводскай лініі метро прыпыняўся рух цягнікоў, бо на рэйкі саскочыў чалавек і пайшоў у тунэль. Па словах Кузьміна, дыспетчар станцыі даведаўся пра здарэнне па тым, што спрацавала прылада кантролю праходу ў тунэль. З рэек знялі напружанне, а ў тунэль адправіліся міліцыянты і супрацоўнікі службы бяспекі метрапалітэна. Яны і затрымалі парушальніка, які правёў у тунэлі каля 15 хвілінаш. Затрымка ў руху цягнікоў склала каля 19 хвілінаў.

Асобу мужчыны ўжо высветлілі — гэта 27-гадовы мінчук. Матывы яго ўчынку пакуль не вядомыя, іх высвятляюць праваахоўнікі. Адміністрацыйны пратакол на парушальніка не складалі. Рашэнне будзе прымацца толькі пасля праверкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі