Мінчука адправілі ў калонію за абразлівыя жэсты ў бок міліцыянераў

Мінчука адправілі ў калонію за абразлівыя жэсты ў бок міліцыянераў

Мінчука адправілі ў калонію за абразлівыя жэсты ў бок міліцыянераў. 25-гадовага Максіма Цішкевіча пакаралі за падзеі ночы з 9 на 10 жніўня 2020 года. Ён прызнаны вінаватым у "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак" і асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Хлопец прызнаў віну. "На дарозе знаходзіўся і паказваў жэсты", цытуе яго словы spring96.org.

Крымінальную справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна, суддзя — Дзмітрый Карсюк.

Цішкевіч быў затрыманы 21 красавіка сёлета, з таго часу знаходзіцца за кратамі. На судзе ён сказаў, што хацеў зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне, і ў сувязі з гэтым прасіў прызначыць пакаранне з адтэрміноўкай. Яму на сустрач не пайшлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі