Мінгарвыканкам дазволіў “Чарнобыльскі шлях”

Мінгарвыканкам дазволіў “Чарнобыльскі шлях”

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне “Чарнобыльскага шляху” 26 красавіка ў 30-ю гадавіну катастрофы на ЧАЭС. Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч расказаў Еўрарадыё пра тое, як будзе праходзіць вулічная акцыя:

“Збор адбудзецца 26 красавіка з 18.00 да 18.30 каля кінатэатра "Кастрычнік". Пасля паўтары гадзіны будзе цягнуцца дэманстрацыя па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. І там з 20-й да 21-й гадзіны дазволены мітынг”.

Заяўка на правядзення традыцыйнага шэсця была пададзеная 8 красавіка. Аргкамітэт “Чарнобыльскага шляху” прапаноўваў уладам дазволіць збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля Нацыянальнай акадэміі навук з 18.00 да 19.00. Пасля планавалася прайсці маршам па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да царкву абраза Божай Маці “Спагнанне загінулых”, а затым правесці мітынг і ўскладанне кветак. Акцыю планавалі завяршыць да 21.00.

Гарадскія ўлады задаволілі яе амаль цалкам, за выключэннем таго, што месца збору перанеслі на іншы бок праспекта Незалежнасці і скарацілі збор на паўгадзіны.

Беларуская апазіцыя праводзіць “Чарнобыльскі шлях” штогод, пачынаючы з 1988 года. Выключэннем стаў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсце і далі дазвол толькі на мітынг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі