Мінінфарм заблакаваў 12 сайтаў і 6 старонак “Вконтакте”

Мінінфарм заблакаваў 12 сайтаў  і 6 старонак “Вконтакте”

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 12 сайтаў і 6 старонак у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. У афіцыйным паведамленні з гэтай нагоды сказана, што сайта заблакавалі праз неналежную рэкламу, а старонкі ВК — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Рашэнне аб блакіроўцы прынятае 18-19 кастрычніка. Адметна, што старонкі ў сацыяльнай сетцы прызнаныя экстрэмісцкімі рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Сёлета Мінінфарм неаднаразова блакаваў сайты і старонкі ў сацсетках, у якіх была рэклама наркотыкаў. Апошнім разам гэта здаралася ў ліпені, калі былі закрытыя 12 такіх сайтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі