Мінінфарм заблакаваў 73 сайты, праз якія прадаваліся наркотыкі
Міністэрства інфармацыі заблакавала 73 сайты. Як паведамляе ведамства, гэта былі інтэрнэт-рэсурсы, праз якія размяшчаліся звесткі аб продажы наркатычных і псіхатропных сродкаў, іх прэкурсараў і аналагаў.
Сайты з рэкламай наркотыкаў выйвіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, а МУС паведаміў пра іх у Мінінфарм.
Апроч таго, абмежаваны доступ да двух рэсурсаў, якія размяшчалі неналежную рэкламу. Пра якія сайты вядзецца гаворка, ведамства не ўдакладняе.