Міністр абароны Хрэнін пракаментаваў "інцыдэнт з польскім верталётам"
Міністр абароны Віктар Хрэнін / "Ваяр"
Беларусь не расцэньвае парушэнне польскім верталётам мяжы як правакацыю, гэта была памылка лётчыкаў. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.
"Гэта ні што іншае, як нізкая падрыхтоўка лётчыкаў. У нас захоўваецца ўзаемадзеянне [з польскім бокам] у рамках забеспячэння палётаў. Мы бачылі гэты борт, мы ведалі, з якой мэтай ён ляціць — патруляванне дзяржаўнай мяжы, адсочвалі поўнасцю яго палёт", — цытуе ТАСС словы беларускага міністра.
Хрэнін паведаміў, што афіцыйны Мінск не будзе павялічваць вайсковую прысутнасць на польскай мяжы ў сувязі з гэтым інцыдэнтам
Як распавядала Еўрарадыё, 1 верасня Памежны камітэт Беларусі заявіў, што польскі вайсковы верталёт парушэыў беларускую мяжу. Паведамлялася, быццам ён заляцеў на 1200 метраў над тэрыторыяй Бераставіцкага раёна Гродзеншчыны. Польшча гэта адмаўляе і называе такія заявы хлуснёй і правакацыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.