Міністр інфармацыі: Перад выбарамі ў СМІ актывізаваліся дэструктыўныя сілы
Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч абяцае даць прававую ацэнку “дэструктыўным з’явам” у СМІ, якія асвятлялі выбарчую кампанію. Такую заяву кіраўніца ведамства зрабіла 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае БелаПАН.
Пры гэтым Ананіч адзначыла, што такія дэструктыўныя матэрыялы аб парламенцкіх выбарах у Беларусі размяшчалі ў асноўным СМІ, зарэгістраваныя за мяжой. Міністр не бачыць нічога дзіўнага, што “дэструктыўныя сілы актывізаваліся” падчас выбарчай кампаніі. Аднак гэта нек замінае выбаршчыкам актыўна ісці на ўчасткі для галасавання.
Ананіч лічыць, што беларускія СМІ “зрабілі ўсё, каб выбаршчык рабіў на выбарах свядомы выбар, каб у Беларусі быў абраны працаздольны парламент”.