Міністр інфармацыі заявіў пра планы "рэгулявання алгарытмаў сацсетак"

Беларускія дзеці / kurjer.info
Беларускія дзеці / kurjer.info

Міністр інфармацыі РБ Уладзімір Пярцоў заявіў пра планы "рэгулявання алгарытмаў сацсетак" з мэтай выхавання беларускіх дзяцей. Ён лічыць, што гэта "асабліва важна для фармавання [ў іх] светапогляду".

"Мы падыходзім да пытання рэгулявання алгарытмаў сацыяльных сетак, гэта вельмі вялікая сфера, вельмі сур'ёзная, — цытуе словы міністра sb.by. — Мы разумеем, што любая сацыяльная сетка прымяняе, на жаль, падступныя алгарытмы па фармаванні пэўнага светапогляду ў дзіцяці. Гэта прыйшло з маркетынгу, але цяпер гэта ідэалогія. І ўсё тое, што мы маем цяпер, гэта вынік таго, што мы дзесьці недапрацавалі".

Улады Беларусі надаюць вялікую ўвагу "правільнаму" выхаванню моладзі, асабліва пасля масавых пратэстаў 2020-га, у якіх яна прымала актыўны ўдзел. З гэтай мэтай ствараецца сетка "вайскова-патрыятычных клубаў", узмацняецца прапаганда ў навучальных установах. А яшчэ чыноўнікам вельмі хочацца разабрацца з сацсеткамі, якія яны не могуць кантраляваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі