Міністр юстыцыі Украіны падпісвае дакумент, схаваўшыся пад сталом

Міністр юстыцыі Украіны падпісвае дакумент, схаваўшыся пад сталом

Міністр юстыцыі Украіны Дзяніс Малюська змясціў на сваёй старонцы ў Facebook дзіўнае фота. На ім ён схаваўся пад сталом у сваім працоўным кабінеце і пры гэтым спрабуе падпісаць нейкі дакумент. Такім чынам ён падтрымаў прэм'ер-міністра Аляксея Ганчарука, які трапіў у скандальную гісторыю і напісаў заяву пра адстаўку. Малюська лічыць Ганчарука "найлепшым прэм'ерам у гісторыі Украіны".

"Нават калі буду паміраць (не тое, што знаходзіцца ў статусе выконваючага абавязкі) усё роўна рука дацягнецца падпісаць загад аб звальненні таго, хто пачне сабатаваць ці працаваць упаўсілы, чакаючы магчымай змены кіраўніцтва", — піша міністр у каментары да фота. Дарэчы, карыстальнікі інтэрнэту адрэагавалі на дзіўны здымак у асноўным негатыўна.

Раней міністр юстыцыі змяшчаў у Facebook іншыя дзіўныя здымкі са свайго кабінета.

Дзянісу Малюську 38 гадоў. Ён — юрыст і бізнесмен. Міністрам юстыцыі Украіны прызначаны ў жніўні 2019-га.

Міністр юстыцыі Украіны падпісвае дакумент, схаваўшыся пад сталом
Міністр юстыцыі Украіны падпісвае дакумент, схаваўшыся пад сталом
facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі