Міністра юстыцыі Францыі раскрытыкавалі за адмову спяваць гімн
Крысціян Табіру заклікаюць сысці ў адстаўку, бо яна адмовілася спяваць нацыянальны гімн падчас цырымоніі, прысвечанай адмене рабства.
Раней Табіра, ураджэнка французскай калоніі, зазнавала расісцкія нападкі. Сваё цяперашняе рашэнне яна патлумачыла так: "Некаторым падзеям падыходзіць спакойны роздум, а не караоке". На думку кіраўніцы французскага мінюста, "Марсельезай" у гісторыі Францыі занадта часта злоўжывалі, адзначае ВВС.
Лідар кансерватыўнай апазіцыі Жан-Франсуа Коп заявіў, што ўзрушаны такімі словамі, і заклікаў Табіру сысці ў адстаўку. Кіраўніца ультраправага Нацыянальнага фронту Марын Лё Пэн сказала, што міністр паказала свой сапраўдны твар і аблічча ўрада сацыялістаў.
Фота — vestifinance.ru