Мінкульт аб'явіў пра перанос на 2021 год маладзечанскага фестывалю
![Мінкульт аб'явіў пра перанос на 2021 год маладзечанскага фестывалю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/5e820db10610759ecf736acacc12ceda.jpg.webp?itok=pGydhot2)
Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла пра перанос на чэрвень 2021 года ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Ён штогод з 1993-га праводзіцца ў пачатку лета ў Маладзечне, з 2001 года мае статус нацыянальнага.
Прычына пераносу — эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў нашай краіне. Рашэнне прыняў аргкамітэт фэсту.
На відэа — сюжэт пра леташні фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.