Мінпрацы прапанавала Саўміну зрабіць 2 студзеня 2019 года выхадным днём

Мінпрацы прапанавала Саўміну зрабіць 2 студзеня 2019 года выхадным днём

Савет міністраў разглядае прапанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зрабіць 2 студзеня 2019 года выхадным.

"Пытанне аб пераносе, у тым ліку датычна 2 студзеня, будзе разглядацца. Але калі гэта стане вядома, я не магу вам сказаць. Як толькі будзе прынятае рашэнне, пастанова будзе апублікаваная", — распавялі Еўрарадыё ў аддзеле па працы са зваротамі Саўміна.

Сёлета ўрад зацягнуў з пераносам працоўнага дня з 2 студзеня. У мінулым годзе Савет міністраў прыняў рашэнне аб пераносе яшчэ ў лістападзе.

Ці будзе 2 студзеня 2019 года выхадным днём, дагэтуль невядома. Як і тое, якую суботу Міністэрства працы прапанавала зрабіць працоўнай. Хутчэй за ўсё, гэта будзе 5 студзеня. Але дакладна ў аддзеле па працы са зваротамі грамадзян Саўміна на гэтае пытанне Еўрарадыё адказаць не змаглі.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 12.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі