Мінпрам абяцае стварыць "900 сучасных адзінак тэхнікі сусветнага ўзроўню"

Прэм'ер Раман Галоўчанка шукае "тэхніку сусветнага ўзроўню" 

Прэм'ер Раман Галоўчанка шукае "тэхніку сусветнага ўзроўню"  / gomselmash.by

Ва ўрадзе адрэагавалі на крытыку Аляксандра Лукашэнкі наконт якасці беларускай прадукцыі, якая прагучала на нарадзе напярэдадні. Мінпрам абяцае стварыць "больш за 900 сучасных адзінак тэхнікі сусветнага ўзроўню". Праўда, не вельмі хутка. Па словах намесніка міністра прамысловасці Аляксандра Яфімава, "за бліжэйшую пяцігодку".

Лукашэнка згадваў, што айчынная прадукцыя саступае замежным аналагам і па цане. Яфімаў абяцае, што ў тыя ж тэрміны згаданая "тэхніка сусветнага ўзроўню" будзе "даступная па цане нашым спажыўцам". А яшчэ ім прапануюць "пасляпродажнае абслугоўванне" і "даступнасць запчастак". За кошт гэтага Мінпрам плануе "павышаць канкурэнтаздольнасць на ўсіх рынках прысутнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі