"Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна" гатовыя да матчаў чэмпіянату свету

Разам з тым, паводле яго слоў, неабходна "дааснасціць" месцы для тэлекампаній і карэспандэнтаў друкаваных СМІ, а таксама прэс-цэнтры. Удакладняюцца пытанні транспартных зносінаў, паведамляе БелаПАН.



Акрамя таго, у сакавіку павінны быць уведзеныя ў эксплуатацыю яшчэ пяць гатэляў. У красавіку яны будуць працаваць у тэставым рэжыме.



Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі, горад зможа адначасова прыняць 14 600 заўзятараў. Каля 10 тысяч размесцяцца ў гатэлях і каля пяці тысяч — у студэнцкай вёсцы.



Разам з фан-зонамі вакол арэн будуць арганізаваны тры "зоны гасціннасці": каля Палаца спорту, студэнцкай вёскі і лядовага палаца на вуліцы Прытыцкага. У гэтых зонах,  акрамя трансляцыяй матчаў будзе рознічны гандаль і забаўляльныя мерапрыемствы.



Фота з сайта ФХРБ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі