Салігорскі "Шахцёр" упершыню вылецеў з вышэйшай лігі
"Гарнякі" развітваюцца з элітай
Салігорскі "Шахцёр" упершыню вылецеў з вышэйшай лігі футбольнага чэмпіянату Беларусі. Страчаныя нават матэматычныя шанцы на захаванне прапіскі ў наймацнейшым дывізіёне.
У матчы 24-га тура "Шахцёр" прайграў у Салігорску мінскаму "Дынама" — 0:3. У каманды засталося 1 ачко. Як вядома, за дамоўныя матчы 2022-га з салігорцаў летась знялі 30 ачкоў, сёлета — 20.
У гэтым жа туры "Нёман" у гасцях выйграў у "Арсенала" — 4:0. Гродзенцы лідыруюць з 53 ачкамі. У мінскага "Дынама" на тры ачкі менш і тры матчы ў запасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.