Мінск спадзяецца, што ЕС перагледзіць палітыку ў адносінах Беларусі

Улады Беларусі спадзяюцца, што Еўрасаюз перагледзіць палітыку ў адносінах нашай краіны. Пра гэта ў інтэрв'ю славенскай газеце "The Slovenia Times" заявіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына. Яна выказала спадзяванне, што ЕС пасадзейнічае "ва ўмацаванні эканамічнага вымярэння нашай незалежнасці праз доступ да рэсурсаў еўрапейскіх фінансавых інстытутаў", а таксама падтрымае ўступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

У згаданым інтэрв'ю Купчына нагадала, што наша краіна знаходзіцца пад санкцыямі Захаду "ўжо амаль 20 гадоў". Але, нягледзячы на гэта, Беларусь "дынамічна развіваецца і па многіх накірунках з'яўляецца лідарам сярод усходніх суседзяў ЕС". Паводле слоў намесніка міністра замежных спраў, адзіны негатыўны эфект ад санкцый — гэта зніжэнне ўзроўню даверу да Еўрасаюза як да партнёра, а таксама страчаныя магчымасці супрацоўніцтва.

Цалкам інтэрв'ю Алены Купчыной гл. тут.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі