Мінскае "Дынама" патроліла БАТЭ: вітаем у клубе былых чэмпіёнаў
Прэс-служба ФК "Дынама-Мінск" іранічным пастом адзначыла змену чэмпіёна Беларусі па футболе. Пост з назвай "Клуб былых чэмпіёнаў" звернуты да спартоўцаў БАТЭ.
"Мужыкі (@fcgomel, @fcshakhterby, @FCBelshina, @Slaviya_Mozyr, @FCDMg), У нас новенькі! @FCBATE — сардэчна запрашаем у наш клуб, мы зачакаліся!" — напісала прэс-служба мінскага "Дынама".
Новым чэмпіёнам Беларусі ў нядзелю стала брэсцкае "Дынама". Брастаўчане перарвалі 13-гадовую гегемонію БАТЭ на вяршыні нацыянальнага чэмпіянату.
Мужики (@fcgomel, @fcshakhterby, @FCBelshina, @Slaviya_Mozyr, @FCDMg), у нас новенький! @FCBATE - добро пожаловать в наш клуб, мы заждались! pic.twitter.com/zV60mHVxnt
— ФК Динамо Минск (@FC_Dinamo_Minsk) November 26, 2019