Мінскія “Цмокі” выйшлі ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Мінскія “Цмокі” выйшлі ў трэці раўнд кваліфікацыі баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пасля перамогі ў першай гульні з лікам 69:64, у аўторак у Кіеве мінчукі зноў абыгралі “Будзівельнік” — 60:53 (19:19, 13:12, 11:12, 10:10). Самым выніковым у “Цмоках” стаў Філіп Адамовіч — 17 ачкоў.
Наступным сапернікам беларускага клуба будзе французскі “Нантэр”. 29 верасня матч пройдзе ў Мінску, 2 кастрычніка — у Францыі. У выпадку поспеху “Цмокі-Мінск” выйдуць у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.