Мінскія ўлады плануюць вырашыць праблему з падтапленнем вуліц у 2025 годзе

Пасля моцнага дажджу ў Мінску

Пасля моцнага дажджу ў Мінску / @onlinerby

Мінскія ўлады плануюць вырашыць праблему з падтапленнем вуліц падчас моцных дажджоў у 2025 годзе. Для гэтага "распрацаваны спецыяльны план". Пра гэта расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў.

"У яго ўвайшлі каля дзесяці аб'ектаў: дзесьці трэба будзе перакласці калектары, дзесьці — узвесці дадатковыя збудаванні, — цытуе словы чыноўніка minsknews.by. — Усе яны ўключаны ў інвестыцыйную праграму на 2025-ы. Фінансаванне ўжо ёсць, пачынаем праектаванне".

Падтапленні вуліц, падземных пераходаў, паркінгаў, нават станцый метро рэгулярна адбываецца ў сталіцы. На гадзіны спыняецца наземны грамадскі транспарт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі