Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзіі агенцтва нерухомасці “Твая кватэра”

Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзіі агенцтва нерухомасці “Твая кватэра”

Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзіі агенцтва нерухомасці “Твая кватэра”. Прычына — выяўленыя парушэнні, якія так і не былі выпраўленыя. Яшчэ ў кастрычніку высветлілася, што агенцтвам у інтэрнэце змяшчаецца рэклама пра кватэры, якія, нібыта, здаюцца ўнаём. Але іх уласнікі згоды на гэта не давалі, дамоў на аказанне рыэлтарскіх паслуг з імі не было заключана. Пасля выяўлення парушэння службовая асоба “Тваёй кватэры” была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці. Высветлілася, што “фэйкавая” рэклама ў асноўным была патрэбная для таго, каб прыцягваць кліентаў значнай колькасцю варыянтаў. Людзі плацілі 115 рублёў, але рэальнай дапамогі ў пошуку кватэры не атрымлівалі.

Мінюст адзначае, што агенцтва пісьмова паведаміла пра выпраўленыя парушэнні. Аднак чыноўнікі даведаліся, што насамрэч аналагічныя парушэнні працягваліся. Таму з 20 снежня дзеянне ліцэнзіі ТАА “Твая кватэра” і было прыпынена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі