Мінжылкамунгас: Тарыфы на "камуналку" могуць павысіцца

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі не выключае магчымасці павышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ у межах 3 долараў. Пра гэта заявіў намеснік міністра Сяргей Сушко. Як інфармуе БЕЛТА, павысіцца могуць тарыфы на водазабеспячэнне, тэхабслугоўванне, рамонт і іншыя паслугі. Па словах чыноўніка, такое падвышэнне магло б быць у межах $3, не больш. Для стандартнай двухпакаёвай кватэры з трыма жыльцамі гэта складзе каля 8800 рублёў, удакладніў ён.

Сяргей Сушко не назваў магчымых тэрмінаў падвышэння тарыфаў. Ён падкрэсліў, што гэтае пытанне толькі можа быць разгледжаны і рашэнне па ім будзе прымаць Міністэрства эканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі