"Міс Сусвету" стала прадстаўніца Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
Пераможцай міжнароднага конкурсу прыгажосці "Міс Сусвет-2019" стала прадстаўніца Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Зазібіні Тунзі. Ёй 26 гадоў, яна займаецца барацьбой супраць гендарнага гвалту, праводзіць адпаведную кампанію ў сацсетках. Другое і трэцяе месца занялі прыгажуні з Мексікі і Пуэрта-Рыка.
Сёлета конкурс праходзіў у ЗША, у Атланце. У ім удзельнічалі прадстаўніцы больш чым 90 краін свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.