“Міс свету — 2007” стала кітаянка Зі Лін Жанг
Перамогу на конкурсе "Міс свету — 2007" атрымала прадстаўніца Кітая Зі Лін Жанг. Пра гэта паведаміла кіраўнік Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярэжнікава.
Яна знаходзіцца ў кітайскім горадзе Санья, дзе сёння прайшла фінальная частка конкурсу. Другое месца журы прысудзіла Мікаэле Райс з Анголы, трэцяе — Караліне Моран Гардзіла з Мексікі.
Нагадаем, прадстаўніца Беларусі — 22-гадовая студэнтка гістарычнага факультэта БДУ Алена Аладка — у фінал конкурсу не прайшла. Трансляцыю з Кітая ў запісу сёння ўвечары пакажа Першы канал.
БелаПАН