Моцны снегапад стаў прычынай затораў і аварый на дарогах у Беларусі
У пятніцу на МКАД аўтобус апынуўся ў кювеце / t.me/gaiminsk/
10 сакавіка моцны снегапад стаў прычынай затораў і аварый на дарогах у некаторых рэгіёнах Беларусі (найперш у Гродзенскай і Мінскай абласцях). Вядома пра праблемы ў Мінску і Гродне. У сталіцы транспартнікі спасылаюцца на "складаныя ўмовы надвор'я", з-за чаго пасажырскі транспарт не можа рухацца па графіку. На МКАД у кювеце апынуўся аўтобус, які сутыкнуўся з грузавіком. Як паведамляе ДАІ, ніхто не пацярпеў.
Сіноптыкі папярэджвалі пра моцныя ападкі — снег, мокры снег (на поўдні — з дажджом), а таксама пра галалёд і галалёдзіцу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.