Моцны землятрус на Тайвані: абрынуліся дзясяткі будынкаў, ёсць загінулыя

Наступствы землятрусу на Тайвані

Наступствы землятрусу на Тайвані / Reuters

Наймацнейшы за апошнія 25 гадоў землятрус адбыўся на Тайвані. Магнітуда склала 7,2, піша Reuters. Вядома пра чатырох загінулых. Больш за 50 чалавек атрымалі раненні. Ёсць разбурэнні.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў маланаселеным усходнім павеце Хуалянь. Менавіта тут загінулі людзі. Землятрус "быў вельмі моцным. Здавалася, што дом вось-вось абрынецца", — кажа 60-гадовы работнік бальніцы Тайбэя. Абрынуліся прынамсі 26 будынкаў, больш за палову з іх у Хуаляне. Каля 20 чалавек апынуліся ў пастцы. Выратавальныя работы працягваюцца.

Папярэджанне аб цунамі аб'яўлялі для паўднёвай Японіі і Філіпін. Пазней яго адмянілі. Тым не менш японскае метэаралагічнае агенцтва паведамляла, што некалькі невялікіх хваляў цунамі дасягнулі паўднёвай прэфектуры Акінава. Філіпінскае сейсмалагічнае агенцтва заклікала жыхароў прыбярэжных раёнаў некалькіх правінцый эвакуявацца на ўзвышшы. Землятрус адчувалі і ў Кітаі, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі