Моладзі да 21 года могуць забараніць ужываць алкаголь – Аляксандр Касінец
Беларускі ўрад збіраецца ініцыяваць прыняццё закона пра здароўе народа. Паводле яго маладым людзям да 21 года могуць забараніць ужываць спіртныя напоі. Пра гэта ў інтэрв’ю “Ежедневнику” заявіў віцэ-прэм’ер Аляксандр Касінец. Ён узрушаны абыякавымі адносінамі беларусаў да свайго здароўя. З-за
гэтага “ўзнікае самы сапраўдны пажар”, які даводзіцца “гасіць” лекарам,
кажа ён.
Паводле словаў Касінца, толькі ў выніку зваротаў працаздольнага насельніцтва краіны ў паліклінікі дзяржава губляе штогод 3,750 трыльёнаў рублёў валавога ўнутранага прадукту. Да таго ж, аплачваецца па бальнічных больш за 500 мільярдаў рублёў.