“Мова 404”: як зрабіць беларусам “моўную перазагрузку” — эфір
Аліна Нагорная / фота з архіва
Кнігу з рэальнымі гісторыямі “моўнай дыскрымінацыі”, якую на сабе штодня адчуваюць беларускамоўныя беларусы ў краіне з “дзвюма роўнымі дзяржаўнымі мовамі”, пад назвай “Мова 404” праваабаронца Аліна Нагорная выдала яшчэ ў Беларусі. Нехта бачыў у героях гэтай кнігі сябе, нехта здзіўлена казаў, што такога не бывае. Але ўсе прызнавалі, што нацыянальная мова знаходзіцца ў Беларусі ў даволі… занядбаным стане. Праўда, прычыны таму называлі розныя. Час прайшоў, Аліна Нагорная з сям’ёй вымушаная была выехаць з Беларусі. І выдала ў замежжы дадатковы і дапоўнены наклад сваёй кнігі.
Наколькі моцна сітуацыя з беларускай мовай змянілася ў Беларусі пасля 2020 года і ў які бок? Якія адрозненні ў стаўленні да беларускай мовы ў “беларускай дзяржавы” і беларускага грамадства і ці ёсць гэтыя адрозненні? Што можна і варта зрабіць для змены сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца, публіцыстка і моўная актывістка Аліна Нагорная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.