МУС: Падчас святочных мерапрыемстваў у Беларусі здарэнняў не было

МУС: Падчас святочных мерапрыемстваў у Беларусі здарэнняў не было

Падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Новаму году, у Беларусі не было ні надзвычайных сітуацый, ні здарэнняў. А ў месцах масавых гулянняў не зарэгістравалі ніводнага злачынства. Пра гэта паведаміў Дзмітрый Кур'ян, начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі.

Узмоцнены рэжым нясення службы каля 10 тысяч міліцыянераў і байцоў унутраных войскаў працягнецца да 2 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі