МУС: у Беларусі затрымана каля 800 удзельнікаў антываенных акцый
![МУС: у Беларусі затрымана каля 800 удзельнікаў антываенных акцый](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/60921195_403.jpg.webp?itok=Tfm6csFe)
27 лютага ў Беларусі было затрымана "за розныя парушэнні грамадскага парадку" каля 800 удзельнікаў антываенных акцый. Гэтую лічбу ў панядзелак назвалі ў МУС РБ. Правабаронцам было вядома больш за паўтысячы прозвішчаў затрыманых. Як і меркавалася, іх аказалася на некалькі соцень больш.
Па версіі МУС, несанкцыянаваныя акцыі пратэсту супраць вайны — "правакацыі" і "дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Распачата крымінальная справа.
Міліцыя збіраецца знайсці і пакараць кіроўцаў, якія "незаконна падавалі гукавыя сігналы", падтрымліваючы пратэсты. Пакараць усіх яны не змогуць — сігналілі тысячы кіроўцаў.
Асноўным лозунгам пратэстаў быў "Не вайне!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.