Музыкі пачнуць граць у пераходах з панядзелка, 29 траўня

Музыкі пачнуць граць у пераходах з панядзелка, 29 траўня

Музыкі ў мінскіх пераходах пачнуць граць з панядзелка, 29 траўня. З наступнанга тыдня яны змогуць забраніраваць зручныя для сябе месца і час. Расклад выступаў вулічных музыкаў на некалькі дзён наперад будзе з'яўляцца на сайце праекта "Пешаходка", які адказны за летнюю актыўнасць на вуліцах Мінска.


Час, у які можна граць у пераходах, абмежаваны: па буднях музыкі могуць радаваць мінакоў з 14 да 17 гадзін і з 20 па 22-ю, на выхадных ― з 14 да 22-й без перапынку.

Музыкі пачнуць граць у пераходах з панядзелка, 29 траўня

"Папярэдне сэт музыкаў будзе цягнуцца гадзіну, ― кажа арганізатар "Пешаходкі" Улад Пінчук.Пры сабе яны будуць мець адмысловы ліст, які будзе ўказваць на іх права выступу".


Нагадаем, на ўдзел у "Пешаходцы" сёлета прыйшло 450 заявак. Арганізатары падкрэсліваюць, што гаворка ідзе не толькі пра музыкаў, якія будуць граць у пераходах, але і артыстаў, якія выйдуць на пляцоўкі Верхняга горада.

Музыкі пачнуць граць у пераходах з панядзелка, 29 траўня

“Узровень вельмі розны: ёсць вельмі знакамітыя музыкі з вялікім досведам працы на самых прэстыжных сцэнах краіны, ёсць музыкі з кансерваторскай адукацыяй, а ёсць пачаткоўцы, якія толькі пачалі граць, — распавядае Алег Хаменка, адзін з сябраў журы, якое выбірала артыстаў. — Практычна ўсім па рашэнні журы, якое было патрэбнае для таго, каб паглядзець і паслухаць музыкаў на прадмет эстэтычнасці і адпаведнасці закону, падпісаны дазвол пры ўмове, што дадзеныя ў іх заяўках ― сапраўдныя. То бок, гэта свайго роду легімітызацыя музыкаў, каб да іх не было пытанняў з боку міліцыі”.


Канцэрты "Пешаходкі" у цэнтры Мінска пачнуцца ўжо ў суботу 20 траўня. У музычным завулку і Карэтным дворыку выступяць агулам 12 каманд, на Арт-тэрасе сыграе канцэртны аркестр "Няміга" і будуць танцы.

Музыкі пачнуць граць у пераходах з панядзелка, 29 траўня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі