МВФ і Беларусь пакуль не дамовіліся аб вылучэнні крэдыту
Місія Міжнароднага валютнага фонду, якая прыбыла ў Мінск 27 кастрычніка для абмеркавання з уладамі Беларусі пытання аб вылучэнні крэдыту stand-by, працягне кансультацыі.
Прадстаўнік беларускага офіса МВФ не канкрэтызаваў тэрміны заканчэння перамоў і адмовіўся каментаваць ход і тон дыскусіі, паведамляе “Інтэрфакс”.
Місія МВФ планавала завяршыць працу ў Мінску да 6 лістапада. Аднак 8 лістапада да яе далучыўся намеснік дырэктара Еўрапейскага дэпартамента МВФ Юха Кахканен.
Нагадаем, беларускі бок просіць прадаставіць рэзервовы крэдыт на 2 мільярды долараў.