МВФ вылучыў Беларусі $448,7 млн у рамках спецыяльнага размеркавання SDR

Міжнародны валютны фонд вылучыў Беларусі $448,7 млн у рамках спецыяльнага размеркавання распісак спецыяльных правоў запазычання (SDR). Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна. Па яе словах, МВФ выпусціў SDR у эквіваленце на $250 млрд і размеркаваў у адпаведнасці з квотамі паміж усімі краінамі-удзельніцамі. Доля Беларусі склала $448,7 млн. Гэтыя сродкі прадстаўленыя па-за праграмай stand-by.

У выніку, па звестках Нацбанка, золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 верасня 2009 года склалі $3470,4 млн (а не $3021,7 млн, як паведамлялася раней) пры$3161,9 млн на 1 жніўня.

Золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным вызначэнні на 1 верасня склалі $3929,9 млн (раней лічылася $3481,2 млн) пры $3621,6 млн на 1 жніўня.

SDR размяркоўваюцца сярод дзяржаваў — чальцоў МВФ, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі Дэпартамента спецыяльных правоў запазычання прапарцыйна іх наяўным квотам у фондзе Квоты ж, у сваю чаргу, грунтуюцца на адноснай долі дзяржаваў у сусветнай эканоміцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі