"Мы нікога тут лавіць не будзем, хай ідуць" — Лукашэнка выказаўся пра мігрантаў

Мігранты працягваюць прарывацца з РБ у ЕС

Мігранты працягваюць прарывацца з РБ у ЕС / twitter.com/Straz_Graniczna

27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што "Беларусь больш не будзе дапамагаць ЕС у барацьбе з нелегальнай міграцыяй". Бо ў яго крыўда на Еўрасаюз, які ўвёў санкцыі, спыніў сумесныя праекты па міграцыі і "пачаў эканамічную вайну".

"Наша пазіцыя светлая і зразумелая: мы не адстойнік, — гаварыў Лукашэнка. Мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы іх паклікалі. Хай ідуць".

Як вядома, Захад ускладае адказнасць на міграцыйны крызіс на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Ёсць факты, што ён дзейнічае сумесна з РФ. І пры гэтым Лукашэнка абвінавачвае ў гібелі мігрантаў на мяжы суседнія краіны: "Не толькі кожны дзень, а па некалькі разоў на дзень падкідваюць трупы. І трупы, і паламаных, і пераламаных".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі