У большасці мігрантаў на беларуска-польскай мяжы — расійскія візы

На польска-беларускай мяжы

На польска-беларускай мяжы / РАР

Амаль усе мігранты, затрыманыя апошнім часам польскімі памежнікамі на беларуска-польскай мяжы, маюць свежыя расійскія візы. Пра гэта рэсурсу RMF FM расказаў прадстаўнік штаба памежнай аховы Конрад Швед.

Паводле яго слоў, гэта звязана з блакаваннем у апошнія месяцы часткі наўпростых авіязносін з Блізкага Усходу ў Мінск. Швед таксама расказаў, што цяпер усё часцей польскія памежнікі затрымліваюць парушальнікаў беларуска-польскай мяжы з Індыі і Пакістана, хоць раней часцей трапляліся выхадцы з Блізкага Усходу, Афганістана і афрыканскіх краін. Ён таксама адзначыў, што ў новай хвалі нелегальнай міграцыі амаль няма жанчын з дзецьмі.

Польскія памежнікі таксама кажуць, што ў параўнанні з пачаткам міграцыйнага крызісу замежнікі больш не вандруюць каля мяжы, а чакаюць у найбліжэйшых беларускіх гарадах выпадку або магчымасці перабрацца ў Польшчу.

Паводле звестак памежнай службы Польшчы, у кастрычніку на беларуска-польскай мяжы здзейснілі больш за паўтары тысячы спробаў незаконнага пранікнення ў РБ. Усяго ж з пачатку года польскія памежнікі налічылі амаль 22 тысячы такіх спробаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі