Мігранты ўчынілі бойку на беларуска-польскай мяжы, адзін чалавек паранены нажом

На польска-беларускай мяжы

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna/

Мігранты ўчынілі бойку на беларуска-польскай мяжы, адзін чалавек паранены нажом. Жыццё параненаму выратавалі польскія памежнікі. Яны яго прапусцілі на польскую тэрыторыю праз брамку ў плоце і аказалі меддапамогу.

Здарэнне адбылося каля Белавежы. Польскія памежнікі пішуць, што "агрэсіўныя паводзіны мігрантаў на польска-беларускай мяжы абвастраюцца". Па іх інфармацыі, за мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі нелегальна спрабавалі перайсці 169 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Сірыі, Емену і Самалі. 9 чалавек каля Белавежы пераплылі раку. Некалькі разоў мігранты атакавалі польскіх памежнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі