Мытня вярнула на радзіму трактар "Беларус", які везлі ў Расію
Мытня вярнула на радзіму трактар "Беларус" / gtk.gov.by
Гомельскія мытнікі спынілі фуру, якая незаконна вывозіла з Беларусі сельскагаспадарчую тэхніку на 96 тысяч рублёў, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Фура DAF ехала ў Расію. Паводле дакументаў у ёй былі партыя тканіны і сельскагаспадарчая тэхніка з камплектуючымі.
"Пры правядзенні мытнага надгляду выяўлена, што ў машыне знаходзяцца трактар, касілка, аўтамабільныя шыны ды іншыя камплектуючыя, дакументы на якія з'яўляюцца несапраўднымі", — заяўляюць мытнікі.
Па іх словах, індывідуальны прадпрымальнік планаваў прадаваць гэты тавар у Расіі без адпаведных дакументаў.
Мытнікі склалі пратакол. паводле арт. 13.12 КаАП (рэалізацыя тавару без наяўнасці патрэбных таварасуправаджальных дакументаў). Згодна з ім, пагражае штраф у памеры да 50% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, сумы выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.