Мюнхенская "Баварыя" выйграла Лігу чэмпіёнаў
У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў мюнхенская "Баварыя" перамагла французскі клуб "Пары Сен-Жэрмен" — 1:0. Нямецкі клуб шосты раз у сваёй гісторыі заваяваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.
Форвард баварцаў Роберт Левандоўскі стаў найлепшым снайперам сезона — на яго рахунку 15 мячоў.
У фінале Лігі Еўропы іспанская "Севілья" выйграла ў італьянскага "Інтэра" з лікам 3:2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.