МЗС Беларусі адпісалася ад "экстрэмістаў" у твітары, астатнія чыноўнікі — не

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. Магчыма, ён і адказвае за твітар ведамства / Sputnik
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. Магчыма, ён і адказвае за твітар ведамства / Sputnik

МЗС Беларусі адпісалася ў твітары ад "экстрэмісцкіх фармаванняў" "Наша ніва" і БелаПАН, а таксама ад вытворцаў экстрэмісцкага кантэнту "Зеркало", TUT.by, DW. Гэта адбылося адразу пасля публікацыі на Еўрарадыё пра твітарскія падпіскі чыноўнікаў, сілавікоў і дыпламатаў.

МИД Беларуси отписался от “экстремистов” в твиттере, остальные чиновники — нет
Падпіскі МЗС у твітары 22 жніўня. 23 жніўня яны зніклі / скрыншот Еўрарадыё

У Беларусі дзейнічае заканадаўства, згодна з якім падабайка або рэпост у сацсетках кантэнту СМІ, абвешчанага ўладамі "экстрэмісцкім", пагражае адміністрацыйным арыштам. А падпіска на сацсеткі, абвешчаныя "экстрэмісцкім фармаваннем", пагражае сямю гадамі калоніі. Чыноўнікі і дэпутаты самі ўвялі такія законы, а цяпер самі ж і парушаюць. Аднак, калі "ў краіне не да законаў", дзейнічаюць падвойныя стандарты: пакаранне чакае толькі праціўнікаў дзейнай улады, а на "сваіх" сілавікі глядзяць праз пальцы.

На твітар Еўрарадыё ў МЗС Беларусі падпіскі не было. Выходзіць, ведамства Уладзіміра Макея сочыць за "экстрэмістамі" (так-так, нас таксама ўнеслі ў гэты спіс) і без твітара. Дзякуй за прызнанне кіраўніку прэс-службы міністэрства Анатолю Глазу!

Іншыя міністэрствы і чыноўнікі з нашага тэксту падпіскі не чысцілі. Напрыклад, МУС — усё яшчэ ўдзельнік "экстрэмісцкіх фармаванняў" "Революционное действие", Еўрарадыё і БелаПАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі