МЗС Беларусі асудзіў тэракты ў Лондане

МЗС Беларусі асудзіў тэракты ў Лондане

МЗС Беларусі асудзіў тэракты ў Лондане. Адпаведную заяву ведамства размясціла ў сваім афіцыйным Твітэры.

“Рашуча асуджаем чарговыя варварскія напады ў Лондане. Спачуваем родным і блізкім ахвяраў тэрарыстаў, зычым мужнасці народу Брытаніі”, — гаворыцца ў заяве.

Адначасова беларускія дыпламаты просяць суайчыннікаў, якія цяпер знаходзяцца ў Вялікабрытаніі, звязацца са сваімі роднымі і сябрамі, кіравацца ўказаннямі ўладаў і пазбягаць месцаў масавага збору людзей.

МЗС працягвае адсочваць сітуацыю і ўдакладняе, ці былі беларусы сярод пацярпелых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі