МЗС ФРГ заклікае Мінск аднавіць доступ да сайта Deutsche Welle
Застаецца невядомым, ці плануе МЗС ФРГ выклікаць беларускага пасла з гэтай нагоды
МЗС ФРГ "прыняло да ведама" блакаванне Deutsche Welle у Беларусі, паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на прадстаўніка міністэрства Андрэа Засэ.
"Мы прынялі да ведама і высветлілі, што старонка Deutsche Welle у Беларусі часткова недаступная", — сказала Засэ.
Прадстаўнікі тэлерадыёкампаніі і МЗС папрасілі ва ўладаў Беларусі тлумачэнняў і неадкладнага аднаўлення доступу да сайта. Засэ пры гэтым не змагла сказаць, ці плануе МЗС ФРГ выклікаць беларускага пасла з гэтай нагоды.
Як паведамляла Еўрарадыё, сайт тэлерадыёкампаніі Deutsche Welle быў заблакаваны ў чацвер разам з сайтамі тэлеканала "Настоящее время" і выданнем "Новы Час". Як растлумачыў Мінінфарм, рашэнне аб блакаванні абумоўленае тым, што медыяпляцоўкі распаўсюджвалі гіперспасылкі на экстрэмісцкія матэрыялы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.