МЗС невядома пра наяўнасць беларусаў сярод пацярпелых пры тэракце ў Манчэстары

МЗС невядома пра наяўнасць беларусаў сярод пацярпелых пры тэракце ў Манчэстары

МЗС Беларусі не мае звестак пра нашых суайчыннікаў, якія пацярпелі б ад тэракту ў Манчэстары. Пра гэта дыпламатычнае ведамства паведаміла ў сацыяльных сетках.

У афіцыйным твітар-акаўнце МЗС адзначаецца, што беларуская амбасада знаходзіцца ў пастаянным кантакце з брытанскімі праваахоўнымі органамі. Нашым суайчыннікам, якія знаходзяцца ў Манчэстары, рэкамендуецца выконваць указанні мясцовых уладаў і не наведваць месца інцыдэнту.

Як паведамлялася, выбух у комплексе "Манчэстар Арэна" адбыўся ўвечары 22 траўня на канцэрце амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ. Загінулі 22 чалавекі, атрымалі раненні 59. Тэракт учыніў адзіночка-смяротнік. Паводле інфармацыі СМІ, гэта быў 23-гадовы Салман Абедзі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі